Версия для печати
Размер
+
Фото
Печать

75-годдзю утварэння Гродзенскай вобласці прысвячаецца. Свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”

 Ідуць касцы, звіняць іх косы,        
 Вітаюць іх буйныя росы,        
 А краскі ніжай гнуць галовы,         
 Пачуўшы косак звон сталёвы.        

Спакон веку касьба для беларусаў была асноўным відам працы. Усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 15 чэрвеня 2019 г. ў 16:00 гадзін у аграгарадок Ліпнішкі  на відовішчнае, вясёлае, цікавае свята «Ліпнішкаўскія сенакосы».

У праграме :
- адкрыты рэгіянальны конкурс па ручному сенакашэнню “Касец - 2019”; 
- канцэртныя выступленні калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага раёна;
- дэфіле - шоу “Доўгая каса - дзявочая краса”;
- гульнёвая праграма “Сенакосная пара” аддзела  культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі;
- эстрадны канцэрт салістаў аддзела  культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”
- дансінг-шоў праграма “Танцы на пракосе”

На працягу свята працуюць: 
- майстэрня “Касца-удальца”; 
- падворкі “Сялянскія  прысмакі”; 
- майстар-класы  па пляценню вянкоў “Вянок-вяночак”; 
- па вырабу лялек “Траўніца”; 
- гандлёвыя палаткі; 
- дзіцячыя атракцыёны; 
- выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Госці маюць магчымасць частавацца юшкай і шашлыкамі.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://xn--80aaagnzfdbvi4al9lngd6kb.xn--90ais/ru/ivje-news-ru/view/75-goddzju-utvarennja-grodzenskaj-voblastsi-prysvjachaetstsa-svjata-lipnishkauskija-senakosy-6641-2019/

© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2019
Разработка сайта БЕЛТА